Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 27.06.2012 - 17:54
Птушкі акіянаў - свой сусьвет
Птушкі акіянаў - свой сусьвет і стыль бёрдынгу.
biot - 27.06.2012 - 19:12
In reply to Птушкі акіянаў - свой сусьвет by Harrier
Гэта так. Здаецца, стаішь,
Гэта так. Здаецца, стаішь, глядзіш - навокал ніводнай птушкі. І тут з-за вялікай хвалі вырульвае нейкі shearwater (прабачайце, не ведаю назвы гэтай птушкі па-беларуску). Яны вельмі нізка летаюць над хвалямі, як быццам паўтараючы іх лініі. Адвернешся на імгненне - і ўсе, птушка знікла! Зноў схавалася за хвалю. І колькі б не было чалавек на лодцы, заўседы з'яўленне птушкі нечаканка. "Глядзі-глязі, Great Skua!" - крычаць. А птушка ўжо паспела праляцець над лодкай і зараз удаляецца. Як з таго неба звалілася!
Але бывае і па-другому. Птушкі не ўспрымаюць лодкі як нейкую небяспеку і падлятаюць зусім блізка паводзячы сябе натуральна. Так, мы бачылі, як Manx Shearwater нырнуў у некалькіх метрах ад борта, а Wilson's Storm Petrels "танцавалі" ў 5 метрах ад носа лодкі. Некаторыя Cory's Shearwaters проста заглядалі ў вочы (я ўпэўнены!), калі рабілі кола вакол нас.
Уражанні, якія застануцца са мной на ўсе жыцце!
Harrier - 27.06.2012 - 19:46
In reply to Гэта так. Здаецца, стаішь, by biot
Shearwater - буравеснік,
Shearwater - буравеснік, Storm Petrel - качурка.
Я яшчэ не бачыў такіх птушак, але ведаю, што гэта зусім нялёгка. А тое, што нялёгка, але прыгожа, пакідае шмат уражаньняў.