Маладая аляпка, якую мы назіралі разам з Святланай Вранавай у Чэхіі (здымак дакументацыйны).
На працягу апошняга месяца сябры Святланы шукалі па пардубіцкім акрэсам гнезды аляпак, каб пад час майго перабывання ў Чэхіі я маў магчымасць пабачыць гэтую птушку, якую яшчэ ніколі ў жыцці не бачыў. Канешне ж, за некалькі дзен да майго прыезду ўсе птушаняты вылецелі з гнездаў і зніклі ў невядомым накірунку.
Два апошнія дні мы шукалі іх па невялічкіх вельмі прыгожых горных рэчках. Учора мы бачылі аляпку 3 разы, але кожны раз птушка згадзілася паказаць сабе толькі на некалькі імгненняў. Сення нам пашчасціла болей, і мы назіралі птушак шмат разоў, і маладых, і дарослых. Маладыя паводзілі сабе вельмі даверліва, і таму я нават змог зрабіць гэты здымак.
17.05.2012
Аўтар здымка: Дзяніс Кіцель
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 17.05.2012 - 20:57
Віншую з новым выдатным
Віншую з новым выдатным відам! Я маладых аляпак ніколі не бачыў. Буду ведаць, дзе іх можна знайсьці:)
Шанцуе ж найбольш тым, хто на гэта траціць найбольш часу ды сілаў.
Apus - 18.05.2012 - 17:51
Далучаюся да віншаванняў)
Далучаюся да віншаванняў) Хутка яны там растуць
svetlana vranova - 20.05.2012 - 12:35
In reply to Далучаюся да віншаванняў) by Apus
Вось, Дзяніс з’ехаў. Я
Вось, Дзяніс з’ехаў. Я вельмі рада, што нам атрымалася ажыццявіць яго мару. Паказалі аляпку, акрама таго ён смог убачыць некалькі іншых цікавых відаў, пазнаёміцца хоць трохі з нашай прыродай.
У нас быў вельмі – вельмі добры, прыемны час. :-)
Я мела гонар пазнаёміцца ўжо з Дзімам, Яўгенам, Юркам і Дзянісам. Хто будзе наступным? Запрашаю! :-))