Працяг. Пачатак ТУТ
Дакументацыйныя здымкі
Пасля кароткага налёту на рабіну, амялушкі (Bombycilla garrulus) вярнуліся на суседнюю з ёй, высокую бярозу. І хаця асобныя птушкі ўсё ж напэўна елі там ягады амялы, большасць адпачывала і чысцілася. І толькі ў хаце, на маніторы кампутара, я разгледзеў магчымую прычыну чаму амялушкі не зацікавіліся ягадамі ў вялікім кусціку амялы на бярозе: амаль усе яны выглядаюць зеленаватымі і таму яшчэ няспелыя? А можа птушкі і праўда добра паелі недзе да прылёту ў скверык і ўжо не былі тут галодныя?
Адпачынак на бярозе не працягнуўся доўга і ўсе прыкладна 20 амялушак пераляцелі на суседнія, амаль такія ж высокія як і бярозы, дубы. Тут птушкі працягнулі чысціцца, а некаторыя і распаўсюджваць амялу. Прычым на апошнім здымку бачна, што як мінімум некаторыя з іх елі рабіну і да налёту, якім я стаў сведкам. Бо наўрацці за лічаныя хвіліны з'едзеныя тут ягады рабіны змаглі падфарбаваць з'едзеныя раней ягады амялы.
Праз хвілін 5 амялушкі пачалі пераклікацца. І калі іх галасы, даволі хутка, зліліся ў агульнае 'свірысцелле', яны адляцелі ўніз па плыні ракі, паралельна ёй.
Працяг ТУТ
Гродна, 04-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ