Дакументацыйныя здымкі
Пасля першай сустрэчы з амялушкамі (Bombycilla garrulus) на наступную не прыйшлося доўга чакаць. І адбылася яна ў тым жа скверыку, што і першая. І нават у тым самым месцы. У гэты раз на высокую бярозу з вялікім, шарападобным кустом амялы у вяршаліны дрэва прыляцела каля 20 птушак. У гэты раз ‘перамаўляліся’ яны часцей і хаця некаторыя з іх і сядалі каля амялы, але яўна не былі галодныя і першыя хвілін 5 адпачывалі.
А потым і ім, і мне пашанцавала, што зусім побач з гэтай бярозай расце высокая рабіна (пра якую і птушак на ёй я пісаў раней ТУТ і ТУТ). І частка птушак зляцела на яе - ласавацца ягадамі. Аднак і тут мне падалося, што для амялушак ягады рабіны былі яўна не ‘асноўнай стравай’, ды і елі яе не ўсе. Таму хвілін праз 5 гэты налёт скончыўся таксама нечакана, як і пачаўся. Але птушкі не адляцелі далёка.
Гродна, 04-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг будзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ