Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі, восень і рабіна

гіль

Прыкладна з сярэдзіны кастрычніка я практычна штодзённа чую і бачу навокал гілёў (Pyrrhula pyrrhula), прычым часам у розных месцах у горадзе. Прычым на многіх клёнах і пенсільванскіх ясенях, на якіх гілі літаральна піравалі дзве зімы таму, насення амаль няма або вельмі мала. Але яны знаходзяць іншыя клёны, на якіх пераважна і харчуюцца. Тым больш, што ўсе чародкі гілёў, якія я дагэтуль бачыў, параўнальна невялікія, складаліся з 5-6 ці нават меншай колькасці птушак.

Аднак чаго ў гэтай восенню шмат, дык гэта рабіны! І калі гэтым карыстаюцца не толькі такія спецыялісты, як дразды-піскуны (Turdus pilaris), але і зусім выпадковыя 'аматары' як шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix), то і гілям не патрабавалася шмат часу, каб знайсці адпаведнае дрэва.

У адрозненне ад 'спецыялістаў і аматараў' ягад, якія праглынаюць іх цалкам, ці стараюцца - калі ўмеюць і маюць магчымасць - з'есці толькі мякаць, гілям патрэбна толькі непасрэдна насенне рабіны. Каб яго дастаць, трэба 'выпатрашыць' кожную ягаду. Хаця і робяць яны гэта даволі хутка, працэс выглядае не вельмі прывабна. Але гілям яўна смакуе::

На гэтую высокую рабіну прыляталі есці ў розных выпадках дзве самкі, тры самкі і дзве самкі і самец. Таму я думаю, што хутчэй за ўсё гэта штораз былі розныя птушкі. Таму хаця і елі яны параўнальна шмат, ягад толькі на гэтым дрэве ім магло б хапіць можа і на палову, калі не на ўсю зіму.

Аднак з поўначы з'явіліся сапраўдныя спецыялісты, якія вырашылі інакш...

Гродна, 02 і 07-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары