Адзіная, але высокая і ўраджайная рабіна ў скверыку хутчэй за ўсё ўжо нейкі час да таго, як я гэта заўважыў, забяспечвала сваімі ягадамі розныя віды птушак. Некаторыя з іх, як шэрыя вароны, вылучаліся сваімі памерамі і таму іх адзначыць там было нецяжка. Шэрыя дразды (Turdus viscivorus) часам гучна і непрыемна стракаталі-крычалі адразу пасля прылёту за ягадамі, а часам і перад адлётам і таму таксама заўважыць іх на рабіне было лёгка. А вось дразды-піскуны (T. pilaris) паводзілі сябе амаль заўсёды ціха, прыляталі, 'абедалі' і адляталі амаль незаўважна. Хутчэй за ўсё, гэта былі мясцовыя птушкі, часцей за ўсё я іх бачыў па адной, зрэдку - па две (тады яны маглі не вельмі настойліва спрабаваць прагнаць адзін аднаго ад ягад). І толькі аднойчы я назіраў ціхі палёт-пагоню вакол рабіны ажно чатырох драздоў. Як мясцовым, ім не патрэбна была рэклама ўраджанага дрэва для магчымых канкурэнтаў з поўначы.
Звычайна перш, чым пачаставацца ягадамі, дрозд, які прылятаў, сядаў не на рабіну, а на суседнія дрэвы. Магчыма, правяраў - наколькі тут бяспечна, бо потым праводзіў тут шмат часу. І адбывалася гэтак не таму, што пасля першых 2-3 ягад, якія птушка праглынала, яна сядала недзе ў сярэдзіне дрэва і пачынаўся 'тіхій час' - птушка старалася не рухацца і толькі падымала пер'е, ператвараючыся ў прыгожы шар, або апускала і ператваралася ў прыгожую птушку. Праходзілі хвіліна за хвілінай, але нічога не адбывалася. І толькі прыкладна праз паўгадзіны нешта ў дразда 'пераключалася', ён пачынаў круціць гадлавой і выбіраць ягады зусім побач з сабой, або пералятаў на іншае месца. Там праглынаў наступныя 2-3 ягады і зноў 'адключаўся' ад рэчаіснасці:
Пасля перапынку ўсё паўтаралася і звычайна птушка адлятала некуды ўздоўж ракі. А на наступны дзень вярталася, каб пад'есці ягад, якіх, здавалася, хопіць на ўсю зіму.
Але гэта толькі так здавалася...
Гродна, 01-03.11.2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 11.11.2023 - 22:33
Партрэты ў чырвона-жоўтых…
Партрэты ў чырвона-жоўтых колерах асабліва спадабаліся!
Harrier - 11.11.2023 - 22:35
Дзякуй, Мікалай!
Дзякуй, Мікалай!