Для тых, хто загнездаваў раней, прыйшоў час на дакармліванне птушанят ужо пасля таго, як яны выпрыгнуць з гнязда.
Гэтая маладая белая пліска (Motacilla alba) ужо добра лятае, але дарослыя птушкі, за якімі яна ўзляцела ажно на дах гэтай пабудовы, усё яшчэ кормяць яе. Гэта пэўна дае час птушанятам навучыцца паступова здабываць ежу самастойна, а найперш добра лятаць - бо інакш за бацькамі не паспець. Ну і адрозніваць што можна есці, а што не таксама важна.
Гродна, 01-06-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 04.06.2021 - 09:09
Птушаняты падрастуць, і…
Птушаняты падрастуць, і бацьку больш не патрывожаць - стануць адзін аднаму чужымі. Гэта не нашы дзеткі, якім пастаянна трэба дапамагаць: будаваць дом (кватэру), глядзець за ўнукамі, вырошчваць на лецішчы гародніну і садавіну, перажываць за іх і г.д.