Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Белыя буслы: Калі стала загорача

Дакументацыйныя здымкі

Пасля абеду, у самую гарачыню, мы назіралі за тым, як каля 20 белых буслоў (Ciconia ciconia) луналі над гарадзкой звалкай і,здаецца, усё было як заўсёды. Птушкі не махалі крыламі, а выкарыстоўвалі патокі цёплага паветра (тэрмікі), якія і трымалі іх з растаўленымі крыламі.

Хаця яўна большая частка птушак жыве непасрэдна на звалцы і толькі невялікая колькасць прылятае туды здалёк, і, адпаведна, адлятае пасля таго, як тэрмік падыме іх на патрэбную вышыню, зразумела, што частка птушак можа проста палятаць над звалкай, каб "размяцца". Таму нічога дзіўнага ў іх колькасці не было. Аднак нешта ўсё ж было не так і хутка я зразумеў - што. А Юра Ш., з якім мы назіралі гэта разам, прапанаваў лагічнае тлумачэнне - інтэрпрэтацыю.

Буслы, як тыя самалёты, перад тым, як прызямліцца, загадзя выстаўляюць уніз ногі. Але гэтыя ляталі з апушчанымі нагамі і не сядалі! На рознай вышыні і розныя птушкі луналі з выстаўленымі нагамі, якія яўна перашкаджалі ў палёце, але такім вось "экзатычным" чынам маглі эфектыўна ахалоджвацца. Бо выдатна абдуваліся паветрам! 

 

Магчыма існуе і іншае лагічнае вытлумачэнне, але гэтае мне вельмі спадабалася, таму вырашыў ім падзяліцца.

19-07-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары