Напэўна. менавіта сонечная пагода найбольш прычынілася да таго, што белыя буслы (Ciconia ciconia) вярнуліся амаль па ўсёй Беларусі.
Справа тут можа быць у тым, што для вялікіх птушак - такіх як буслы - вельмі важная менавіта сонечнае надвор'е пад час іх доўгіх пералётаў з месцаў зімоўкі ажно ў Паўднёвай Афрыцы. Ляцяць яны не актўным палётам, махаючы крыламі, а лунаюць ад аднаго тэрміка да другога. А тэрмікі - цёплае, узыходзячае паветра, якое ўтвараецца з-за таго, што паверхня зямлі нераўнамерна праграваецца сонцам. Таму і ўзнікаюць тэрмікі толькі над зямлёй - над вадой іх няма. Таму калі сонечна - ляцяць, калі пахмурна ці дажджы-снег - чакаюць пагоды.
Вярнуліся буслы - а ў нас марозы і есці асабліва няма чаго. І хаця некаторыя ўжо стаяць на гнёздах - як гэты бусел у в.Пракопавічы, большасць яўна мёрзне пад гнёздамі.
Або выбіраюць самае смачнае з недаедзенай намі ежы на - як тыя некалькі птушак, якіх мы адзначылі 23-03-2020 на гарадзкой звалцы пад Гродна.
22-03-2020, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 27.03.2020 - 11:16
Праз здымкі добра перадаецца…
Праз здымкі добра перадаецца іх пакуль што хмурны настрой