Гэтую чаротніцу (Gallinula chloropus) я ўпершыню заўважыў ў вусці рэчкі Гараднічанкі яшчэ 12.01. Перад купінай трыснягу прыкладна 6х15 метраў скубалі траву на беразе качкі-крыжанкі. А калі я падыйшоў бліжэй, то адна, нашмат меншая за іх ды яшчэ чорная птушка хутка аддзялілася ад групы і схавалася ў трыснягу. Аднак фотаапарата ў мяне тады не было і я толькі назіраў за гэтай чаротніцай у бінокль калі праходзіў час ад часу побач.
Толькі аднойчы яна прапала са сваёй купіны трыснягу - недалёка ад яе на беразе сядзеў рыбак і я знайшоў птушку за рэчкай - там яна збірала ежу паміж берагам і нашмат больш рэдкімі рэшткамі трыснягу метрах у 20 ад першага, напэўна лепшага і асноўнага месца зімоўкі. А потым надыйшло пахаладанне з маразамі і ў наступныя разы я яе знайсці ні там, ні там ужо не змог. А тут і фатакамера вярнулася з рэмонту і я засумаваў, што так і не зняў першую сваю чаротніцу ўзімку.
І вось у апошні дзень студзеня адбылася вельмі пажобная на самую першу сустрэча з гэтай птушкай. Толькі качкі-крыжанкі не сталі чакаць майго прыбліжэння і загадзя 'рванулі' з берагу ў ваду бліжэй да трыснягу, а за інмі манеўр паўтарыла і мая знаёмая чаротніца!
Пасля гэтага заставался толькі назіраць за зімовым жыццём птушкі і калі яна з'яўлялася ў прасветах паміж заламаным (і яшчэ не) трыснягом, рабіць здымкі. А чаротніца ўвесь час майго чакання харчавалася ўнутры ўсё той жа купіны трыснягу, амаль без перапынку рухаючыся паміж сцяблінамі раслін то пешкі, то перабіраючыся пра іх, то пераплываючы невялікія ўчасткі з адкрытай вадой. І пастаянна збірала з паверхні вады нешта дробнае - напэўна, наченне таго ж трыснягу?
Высокая вада прынесла з сабой наша смецце, у асноўным пустыя бутэлькі , якія зімовая паводка шчодра забрала з сабой з затопленых берагоў. Іх рух з плынню ракі змаглі прыпыніць толькі купіны трыснягу і іншай надводнай расліннасці і кожнае такое месца нагадвала 'паспяховы выезд на прыроду'((( І калі я нарэшце дачакаўся моманту і чаротніца ўсё ж выйшла-выплыла перад сваёй купінай на больш-менш адкрытае месца, гэта аказалася як раз там, трыснёг і затрымаў тое смецце:
Але птушка харчавалася там нядоўга і хутка зноў перабралася ў больш надзейны трыснёг.
31.01-03.02.2023, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ