Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чаротніца ўзімку. Частка ІІ: змена рацыёну

чаротніца

Працяг. Пачатак ТУТ

На другі дзень зіма вярнулася: уначы прымарозіла і берагі прысыпала тонкім слоем снегу. З-за таго, што плыні ў сярэдзіне купіны трыснягу, у якім хавалася чаротніца (Gallinula chloropus) фактычна няма, паміж сухімі сцяблінамі амаль паўсюль ўтварылася ледзяная корка і птушка больше не магла харчавацца там, як раней. .

Таму прыйшлося выходзіць на заснежаны бераг і там хутка і спраўна адрываць і накіроўвываць у рот зялёную расліннасць. Спачатку чаротніца старалася трымацца як мага бліжэй 'роднага' трыснягу, але потым паступова выйшла на адкрытае месца і там для яе знайшлася не толькі зялёная трава, але і нешта іншае, што яна даставала з вады, неглыбока засоўваючы туды галаву.

Нёман у Гродна, 04-02-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ