Дакументацыйны здымак
Ля супрацьлеглага бераг Нёмана маю ўвагу прыцягнулі дзве чайкі-рыбачкі (Larus ridibundus). Я паспеў зрабіць адзін здымак і яны адляцелі. Ужо ў хаце на кампутары заўважыў, што адна з іх трымала ў дзюбе ... рака!
Як яна змагла яго злавіць на Нёмане, для мяне загадка. Побач няма плыткіх месцаў, а адабраць рака не было ў каго. Чайкі не ныраюць да дна, а ракі не ўсплываюць на паверхню, тым больш - удзень.
18-06-2019, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 21.06.2019 - 13:57
A moža jon byu niežyvy,…
A moža jon byu niežyvy, dziesci pry bierahu...
Harrier - 21.06.2019 - 14:21
In reply to A moža jon byu niežyvy,… by svetlana vranova
Можа і так. Яшчэ адна…
Можа і так.
Яшчэ адна праўдападобная версія (Паўла Пінчука) ў тым,што рак з-за значнага пацяплення і змяншэння кіслароду ў вадзе мог усплыць на паверхню.