Калі раней, калі чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) харчаваліся то дзьмухаўцамі, то іншым насеннем, ім прыходзілася 'дзяліцца' ім з іншымі відамі нашых насеннеядных птушак: злянушкамі, канаплянкамі, еўрапейскімі ўюркамі, то з пачаткам мінулага тыдня сытуацыя пачала змяняцца.
Уся справа ў тым, што масава пачало паспяваць ды ўжо разлятацца насенне чартапалохаў (Carduus sp.), а тут, напэўна, канкурэнтаў у шчыгелаў няма. Параўнайце лацінскія назвы першых і другіх і Вы ўпэўніцеся, што назвы вельмі ўдалыя.
Мала хто сумняецца, - акрамя шчыгелаў, канешне, наколькі правільны шатландзкі (каралеўскі) дэвіз Nemo me impune lacessit (Ніхто не дакранецца да мяне беспакарана).
22 і 26.07.2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 27.07.2021 - 09:31
Восенню і зімой не толькі на…
Восенню і зімой не толькі на чартапалоху заўсёды можна ўбачыць вялікія зграйкі шчыглоў, але і на дзядоўніке (лопуху). Падыходзіш да гэтых хмызнячкоў, а шчыглы стайкай, як рознакаляровы серпантын зрываюцца ўверх, і пералятаюць на іншыя расліны. Яны ажыўляюць зімовы пейзаж ...