Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дзьве Алены

Самка пустальгі (Falco tinnunculus), якая у мінулым годзе пад час галасаваньня на нашым сайце атрымала імя Алена сядзіць на крыжы, якія трымае Сьвятая Алена. Ў чаканьні самца са здабычай самка сядае на розныя выступы касьцёла, ў тым ліку часам і на крыж сваёй абаронцы.

Бернардынскі касьцёл, Горадня. Гняздо сокалаў знаходзіцца ў нішы за статуяй Сьв.Алены. 

02-04-2011.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

  04.04 около 8.30, на касцеле былі добра бачны 3 пустальгі.  Усе яны заляталі ў нішу за статуяй, але, здаецца, адну птушку адтуль адразу прагналі. Можа там ужо не адна пара? А камеру ўсталявалі? 


 

Не так даўно купіў нямецкае віно "Пустальга".  Праўда, намалёваны на этыкетцы нехта ціпа сьвіргуля, але віно за такія грошы добрае.

Падаецца, што дамовіліся з ЭЛНЕТам пра тэхнічную падтрымку, будуць падключаць на гэтым тыдні камеру.

На гарадзенскім гняздзе упершыню сёлета ўбачыў самку Алену:

Запісаў 2 невялікіх фільміка. Пастараюся ўвечары выкласьці ў Нашы назіраньні.

З пачаткам сезону назіраньняў за пустальгой!

Каля 12:30 на гняздо прыляцеў самец Стэфан, трошкі пакорпаўся ў гнездавой ямцы і адляцеў.

Увечары будзе фільмік у Нашых назіраньнях.

 

Ананім (госць) - 05.04.2011 - 22:47

In reply to by Harrier

Слухайце, я амаль нічога не разумею ў птушках, але з якой нагоды вы вырашылі, што гэта тыя самыя Стэфан ды Алена?

Harrier - 05.04.2011 - 23:02

In reply to by Ананім (госць)

2Ананім

Звычайна калі ў пустальгі (ды іншых дарослых птушак) гнездаваньне адбываецца пасьпяхова, яны вяртаюцца і займаюць тую самую гнездавую тэрыторыю. Зразумела, што для гэтых самца і самкі гэта ўмоўна. (Каб не называць іх яшчэ раз:) Калі б яны былі пазначаны каляровымі кольцамі, можна было б іх адрозьніваць ад іншых дарослых пустэльгаў. Але кольцаў няма. Таму ўмоўна лічым, што з вялікай імавернасьцю гэта Алена і Стэфан.