Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і пенсільванскі ясень. Частка 2

Пасля таго, як у самым пачатку лютага гілі (Pyrrhula pyrrhula) "знайшлі" невялікі пенсільванскі ясень на набярэжнай Нёмана, я штодня хадзіў да яго здымаць іх - як на работу) Пачатак гісторыі ТУТ, працяг ТУТ.

Пір на дрэве працягваўся каля тыдня і за гэты час надвор'е змянілася ад адлігі да снегападаў і марозаў. Але так ці інакш птушкі харчаваліся насеннем амаль увесь светлы час, прапускаючы стручок з краю  да сярэдзіны з дапамогай языка і паступова вылушчваючы менавіта тую частку, само семечка, якую з'ядаць мела сэнс. Самкі спраўляліся з гэтым не горш за самцоў і ніякіх сутычак за ежу я не назіраў.

Некаторае, ужо адарванае насенне, яны адразу чамусці скідвалі ўніз, і як аказалася пазней, яно зусім не прапала. Бо не было пустым ці сапсаваным, як я падумаў адразу.

Пачатак лютага 2021 года, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.