Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і пенсільванскі ясень. Частка 1

Увесь "усыпаны" насеннем невысокі пенсільванскі ясень на набярэжнай Нёмана гілі (Pyrrhula pyrrhula) 'адкрылі' даволі позна, бо толькі ў першых днях лютага.

Зразумела, што чарга яго прыйшла толькі тады, калі больш смачнае для іх (?) і больш даступнае насенне на клёнах у горадзе скончылася.

Здавалася б, для спецыяліста з такой дзюбай і языком дастаць і разжаваць насенне з плодзіка будзе нецяжка і хутка, але вось як насамрэч:

https://youtu.be/pW9VT9Ck3Rc

Паступова да першых гілёў далучаліся новыя птушкі і амаль увесь светавы дзень яны дзень за днём харчаваліся на гэтым дрэве. Працяг гісторыі ТУТ.

Пачатак лютага 2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэатут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.