Прайшло ўжо прыкладна 2,5 месяцы, як птушкі адкрылі чарговы 'сезон грэцкіх арэхаў', а яны ўсё не сканчаюцца!
Амаль штодзень бачу па 2-3-4 сутычкі з пагонямі за шчаслівымі ўладальнікамі арэхаў, а часам усё адбываецца прасцей і без чужых зайдзросных вачэй і дзюбаў - гэта калі гракі ці шэрыя вароны з'ядаюць змесціва арэхаў у адзіноце.
Адкуль жа птушкі бяруць усё новыя і новыя арэхі? Справа ў тым, што гэта амаль на 100% 'старыя' знаходкі, якія перахоўваліся птушкамі ўжо па некалькі разоў - да часу, пакуль нехта з тых, хто знайшоў ежу, не вырашыць яе з'есці.
Звычайна перахоўванне адбываецца параўнальна хутка, але сёння мне пашчасціла назіраць за граком (Сorvus frugilegus), які яўна не спяшаўся і працэс 'расцягнуў' амаль на 2 хвіліны:
Цікава, што і апошняя схованка на відэа насамрэч аказалася перадапошняй і грак яшчэ раз перахаваў арэх перш, чым адляцець)
Гродна, 16-11-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 18.11.2021 - 18:49
Скрупулёзны і адказны…
Скрупулёзны і адказны нарыхтоўца. Шукаў лепшае месца. Знайшоў, паглыбіў ямку, схаваў і прыстукаў дзюбай больш надзейна. Цяпер можна ляцець спакойна...