Дакументацыйныя здымкі
У мінулыя марозы ў адным са спальных раёнаў горада я заўважыў двух гракоў (Corvus frugilegus), якія сядзелі амаль нерухома на канлізацыйным люку. Адзін з іх нават апусціўся 'на калені', каб па максімум схаваць усё, праз што мог траціць цяпло. Дагэтуль я часта бачыў коцікаў і сабачак, якія грэліся падобным чынам на люках, то чаму не гракі? Але пазней мяне ўзяў сумнеў - можа яны выпадкова селі на люку, бо снег на ім ўсё роўна заставаўся. І троху пазней я ўбачыў яшчэ аднаго грака (на апошнім здымку), які сядзеў дакладна таксама, але проста ў снезе.
Назіранне так і засталося б без разгадкі, каб праз дзень, калі маразы пачалі спадаць, але яшчэ былі прыкладна ў палову з дня назірання, на тым самым люку ізноў сядзелі два гракі! Аднак цяпер ён быў без снега, снег на ім растаяў, хаця навокал яшчэ ляжаў і мароз трымаўся. Яўна люк быў знанча цяплей за навакольную зямлю і гракі гэта свядома выкарыстоўвалі.
Гродна, 08-12-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 21.12.2021 - 11:33
Цяпло - гэта захаванне жыцця…
Цяпло - гэта захаванне жыцця, вось птушкі і шукаюць цёплыя месцы. Я бачыў здымкі, як тры пары чаек у сезон 2021 года гняздзіліся на гарызантальных трубах сістэмы ЦЭЦ - на трубах с теплой водой.