Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Калядны падарунак для сіпух

Што можа быць лепш, чым са старымі сябрамі і тым больш з Берасцейшчыны, дапамагаць птушкам? 

Два апошнія дні мы (Дзяніс Кіцель, Юрый Янкевіч і аўтар здымкаў) працягвалі развешваць гнездавыя скрыні для сіпух (Tyto alba) у Бераставіцкім раёне на Гарадзеншчыне.

Пра пачатак акцыі на Гарадзеншчыне фотагісторыя ТУТ

Размяшчалі іх па старых фермах і складах, у зернесушылцы на элеватары і ў старым сядзібным доме ўзростам каля ста гадоў і вельмі па-рознаму - частку адразу пры сцяне, частку - у глыбіне будынкаў.

Паглядзім - калі совы заселяць хаця б некторыя з іх, што ім больш да спадобы.

Шчыра дзякуем усім,хто зрабіў ахвяраванне для выратавання сіпух у Беларусі пад час краўдфандынгавай кампаніі АПБ! 

23-24.12.2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары