Як і многія іншыя нашы вераб'іныя птушкі, канаплянкі (Carduelis cannabina) могуць зрабіць другую спробу гнездавання. Але зразумець, што ў іх адбываецца, мне нашмат цяжэй, чым у другіх відаў.
Хаця яны і трымаюцца амаль увесь час парамі, але самцы спяваюць і калі побач з імі самка, і калі яны прыляцелі на нейкую прысаду без партнёркі. Да таго ж, здаецца, што канаплянкі зараз самыя шматлікія - акрамя двух відаў вераб'ёў - вераб'іныя ў горадзе. Таму цяжка зразумець межы іх гнездавых участкаў і ці сапраўды асобныя птушкі ўжо пачалі другое гнездаванне.
06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ