У суботу, 23 лютага, адбылася чарговая канферэнцыя сябраў АПБ з Гарадзеншчыны пад назвай "Птушкі штодня-2019", у якой удзельнічалі і госці з розных мясцін Беларусі.
Каб падкрэсліць даўнія сквязі з гімназіяй ;1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна, у якой канферэнцыя праводзілася ў чарговы раз і ў якасці падзякі за шматгадовую падтрымку, Андрэй Храмогін, старшыня аддзялення, уручыў камплект з 26 здымкаў нашых птушак Дзьмітрыя Якубовіча Таццяне Барысевіч, загадчыцы кафедры гімназіі:
Пасля прывітальных словаў Аляксандра Вінчэўскага, дырэктара АПБ::
Ігара Бышнёва, сябра Цэнтральнага Савета АПБ:
і іншых гасцей канферэнцыі, распачалася ўласна праграма з цікавымі дакладамі, фільмамі і маляваннем птушкі 2019 году камандамі з завязанымі вачыма:
Мікалай Чэркас (Ляцкія, Белавежская пушча) распавёў пра жыццё гнёздаў вялікіх арляцоў пасля вылету птушанят з іх.
Ігар Бышнёў расказаў пра асноўныя моманты аховы прыроды ў Азербайджане і паказаў фільм студыі Aves, якой ён кіруе, пра Абшэронскі нацыянальны парк:
Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага
Перад самым адкрыццём канферэнцыі, у холе гімназіі была адкрыта персанальная фотавыстава Сяргея Чарапіцы пад назвай "Птушкі ў аб'ектыве".
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 26.02.2019 - 00:22
Удзельнікі і удзельніцы…
Удзельнікі і удзельніцы канферэнцыі зважліва і пазітыўна рэагавалі на прэзентацыі і адказы выступоўцаў:
Маляванне з завязанымі вачыма паказала настрой каманд на перамогу:
А вось і адзін з "агульных" здымкаў:
Віталь Гуменны распавядае пра пачаткі аховы прыроды на Гарадзеншчыне і Яна Каханоўскага:
Harrier - 26.02.2019 - 00:34
У нядзелю, 24 лютага,…
У нядзелю, 24 лютага, атрымалася цікавая вясновая экскурсія ў даліну Свіслачы, Нёмана і Верацейкі - заказнік і ТВП "Гродзенская Свіслач" з мноствам ужо вясновых птушак, але не толькі:
Глядзім на спяваючую гуменную стрынатку.
Канюх-мышалоў паляваў з прысады ў садзе ля Сарасек:
Бабры актыўна харчуюцца свежай карой, бо і не рабілі вядікіх запасаў на зіму:
Ліса не вытрымала пільных поглядаў і пабегла ад граху далей:
Шэрыя гусі і гусі-гуменніцы, наадварот, амаль не баяліся нас і пазіравалі у пойме Верацейкі: