Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канюхі-мышаловы: пакуль адлятаць не збіраемся

Як і іншыя блізкадыстанцыйныя мігранты, канюхі-мышаловы (Buteo buteo) арыентуюцца на надвор'е. Будзе суха і параўнальна цёпла - правядуць з намі большую частку ці нават усю зіму.

Сёлета добры год на грызуноў, што таксама дапамагае як мінімум некаторым драпежнікам не адлятаць раней часу - шмат канюхоў абодвух відаў у пойме Свіслачы і яе прытокаў і проста на сельгаспалетках.

Бераставіччына, 03-11-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі