Калі мы зранку выехалі на птушак, была надзея на сонца. Але зусім невялікая.
Але шанцуе тым, хто не баіцца спрабаваць. Пашанцавала і нам.
Калі мы прыехалі на балота Грайна, нас уразілі дзве рэчы: зусім нечакана было ўбачыць, што без моцных марозаў балота амаль замёрзла і замест сотні-другой лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus) на ім была толькі адна сям'я.
І сонцам, якое першы раз вызірнула на хвілін 20 у той дзень як раз, як мы былі на балоце.
Я пачаў здымаць клікуноў і тут на балота прыляцелі з сапраўдным вясновым гагатаньнем ... шэрыя гусі (Anser anser)!
Яны абляцелі яго разы 3-4 і селі на яшчэ незамерзлую воду да качак-крыжанак. Прычым даволі хутка схаваліся паміж высокай расліннасцю. І каб мы прыехалі на хвілін 10 пазней, мы маглі б і не ўбачыць іх прысутнасці.
Клікуны аднак вырашылі не траціць на замёрзлым балоце часу і паляцелі да ракі Свіслач.
04-01-2020, Берастввіцкі раён Гарадзеншчыны, ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач"
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 08.01.2020 - 11:07
Як сказаў імператар Марк…
Як сказаў імператар Марк Аўрэлій "Рабі што павінен і зьдзейсьніцца, чаму трэба." А я дадам: "Хто шукае, той заўсёды знойдзе!" Атрымаліся: незабыўныя сустрэчы, і добрыя фатаграфіі.
Harrier - 08.01.2020 - 12:17
In reply to Як сказаў імператар Марк… by pva
Дзякуй! Гэта праўда. Але і…
Дзякуй! Гэта праўда. Але і пашанцавала нам, канешне.