Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнік: Праверка перад зімой

Дакументацыйныя здымкі

Хаця час ад часу нават у прыцемках яшчэ чуваць песні крапіўнікаў (T. troglodytes) у Нёмана, яны яўна ўжо падзялілі адпаведную расліннасць уздоўж берагоў на свае зімовыя тэрыторыі.

Але з-за таго, што гэтыя тэрыторыі параўнальна невялікія - вялікія заняць можа і можна, але іх не абараніць калі іншы крапіўнік захоча пакарыстацца -  важна правяраць ці не змянілася што навокал. Усё ж можа здарыцца што заўгодна  і варта аблятаць свае ўладанні час ад часу.

За гэтым заняткам я сёння і "застукаў" крапіўніка, які аблятаў свой трысняговы ўчастак, а заадно праверыў і бетонную набярэжную каля яго.

Нёман у Гродна, 26-11-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.