Сёння пашанцавала ў цэнтры гораду выпадкова ўбачыць самага дзіўнага і скрытнага нашага дзятла - круцігалоўку (Jynx torquilla).
Увечары я заняў сваю пазіцыю у будынкаў былога Гродзенскага бровара і глядзеў дзе і што пералятае ці рухаецца навокал. І тут заўважыў, што нешта варухнулася сярод галінак амерыканскага клёна. Навёў туды камеру і .. не паверыў вачам!
Сярод іх і кветак ціхенька сядзела круцігалоўка!
Варта сказаць, што месца яна выбрала для адпачынку выдатнае і каб не яе рух, я б яе не заўважыў бы.
Гэта значыць, што праз некалькі дзён мы пачуем крыкі сокала-пустальгі ў старых яблыневых садах і парках - там,дзе іх быць не павінна. А крычаць будзе .. круцігалоўка! Гэта так яе самцы пазначаюць свае тэрыторыі.
Вітаем на Радзіме!
12-04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ