Палёт любой птушкі здзіўляе, хаця ў розных птушак ён можа быць вельмі розны. Можа таму, што мы так не можам і не зможам ніколі?
Лебедзь-шыпун (Cygnus olor) - адзін з трох гняздуючых у нас відаў з найбольшым размахам крылаў - ад 200 да 240 см. Таму, калі ён ляціць на цябе ці пралятае побач, рука заўсёды цягнецца за фотаапаратам, каб зафіксаваць гэты цуд. А тое, што своеасаблівы свіст ад іх крылаў чуваць здалёк, яўна аблягчае задачу.
Негняздуючыя шыпуны збіраюцца групамі больш за сотню птушак на пасуючых памерам і ежай вадаёмах, але зараз яшчэ актыўна ідзе іх перамяшчэнне паміж месцамі зімоўкі і тымі, дзе яны ў большай ці меншай кампаніі правядуць лета.
22-03-2020, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 27.03.2020 - 17:52
Pryhožyja foty!
Pryhožyja foty!
pva - 30.03.2020 - 11:15
Адзін з самых прыгожых відаў…
Адзін з самых прыгожых відаў нашых лебедзяў. Вельмі ўдалыя здымкі птушак, зафіксаваныя іх у палёце.
Harrier - 30.03.2020 - 13:52
In reply to Адзін з самых прыгожых відаў… by pva
Дзякуй, сябры!
Дзякуй, сябры!