Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ліпень. Нёман. Бітва амерыканскіх норак

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Без надзеі зняць гэтым вечарам у вусці Гараднічанкі зімародкаў з-за таго, што на косах сядзелі рыбакі, я вырашыў праверыць - як у такім выпадку будуць ляцець да сваёй норкі зімародкі.

Праз нейкі час прыкладна насупраць , бліжэй да другога берагу, пачуліся дзіўныя і гчныя крыкі. Я ніколі нічога падобнага не чуў, але па гуках было зразумела, што нехта крычыць ад болю і, магчыма, адчаю.

Таму я стаў шукаць прычыну крыкаў праз камеру. Як раз насупраць мяне пад іншым берагам трымаўся вывадак і некалькі дарослых качак-крыжанак, прычым самка пачала кракаць, папярэджваючы сваіх малых пра небяспеку. Тады я падумаў, што магчыма нейкі драпежнік (шчупак?) схапіў  качку. Але крыкі былі яўна не птушыныя.

птушкі

Праз некалькі секунд пошукаў праз аб'ектыў, я ўбачыў, што барацьба ідзе пад тым берагам у вадзе - жывёлы падымалі хмары пырскаў!  Тады я падумаў, што пэўна выдра або амерыканская норка (Neovison vison) схапіла вялікую рыбу, якая не здаецца. Але рыбы ж тым больш не крычаць!

Таду хутка ўзнік больш праўдападобны варыянт - вялікая рыба схапіла норку ці выдру і не можа зацягнуць яе канчаткова пад воду і схоплены звер супраціўляецца і крычыць.

птушкі

Здымкі рабіліся здалёк і таму не дапамагалі зразумець - што ж насамрэч адбываецца. Таму я ўключыў запіс відэа і тады зразумеў хто 'акторы' гэтай драмы:

https://youtu.be/S44vkosFbW8

https://youtu.be/_uADfwbatdU

Аднак прычыну такой жорсткай барацьбы я не разумею дагэтуль: ці то гэта была спроба самца згвалціць самку?

Ці то біліся два самцы і адзін спрабаваў прагнаць другога з ужо занятай тэрыторыі?

Прыкладна праз 5 хвілін амаль бесперапынных боек на сушы і ў вадзе я ўбачыў, што карычневая норка плыве ў бок нашага берага і другая яе больш не пераследуе.

 

24-07-2020, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары