Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ляцяць гусі

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Сёлета асноўная міграцыя гусей - прынамсі на захадзе Беларусі - адбываецца раней. Мы спадзяваліся ўбачыць іх на параўнальна вялікіх разлівах у пойме р.Верацейка, потым - на балоце Грайна, але там іх амаль не было. 

І вось толькі на прыканцы паездкі атрымалася ўбачыць іх спачатку на поле нізкіх і сухіх шматгаловых траваў, а потым большасць пераляцела на былую кукурузу:

https://youtu.be/LVg7GaqKD-g

Большасць з прыкладна 3000 гусей былі белалобыя (Anser albifrons), іх было %80, гуменніцы (A. fabalis) складалі каля 20%. Цікава, што ўвесь падляталі і далучаліся да птушак на зямлі чародкі гусей pознай колькасці.

08-03-2020, Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

Каментары

Так, але не толькі гусей шмат - праз аойму Свіслачы ляцяць і адпачываюць у ёй дзесяткі тысяч кнігавак і іншых кулікоў ды вераб'іных птушак. А вось гусей я там бачыў адначасова і больш. Хаця і такія колькасцт прыемна ўражваюць, канешне.