Прайшло толькі каля 10 дзён з часу, як я убачыў першых сёлетніх маладых шпакоў (Sturnus vulgaris), якіх яшчэ кармілі бацькі і вось са здзіўленнем назіраю як адзін з іх выдатна спраўляецца з пошукам ежы самастойна!
Мала таго, што гэты малады шпак хутка збіраў насякомых і нічога ні ў кога навокал не прасіў, дык яшчэ першыя хвілін 10 назіранняў за ім на даволі вялікім газоне ён быў там адзіным шпаком - гэта значыць, што не патрабаваў ніякага таварыства.
Калі ж на газон у некалькіх метрах ад яго апусціўся дарослы шпак, малады ўсё ж падбег бліжэй да яго каб збіраць насякомых побач, але гэта працягвалася нядоўга. Самастойнае жыццё хутка вучыць і перавагам адзіноты, і яе недахопам. Пэўна ў гэтым месцы і ў гэты час самотным быць было больш выгадна.
04-06-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ