Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Палявая падкаменка і яе здабыча

Дакументацыйныя здымкі

Яшчэ здалёк я заўважыў птушку на  агароджы набярэжнай, якая аказалася маладой палявой падкаменкай (Oenanthe oenanthe).

Калі ж я падыйшоў на бяспечную для яе адлегласць і стаў здымаць, адбылося нечаканае - птушка падляцела бліжэй да мяне, я ўжо не мог змяніць настройкі камеры і прыйшлося здымаць на такі зум, які быў (

А прыляцела птушка не проста так - вусень паўлінава вока (Inachis io) перапаўзаў ходнік. Падкаменка дзюбнула яго, разы 2-3 перакуліўшы дагары нагамі і хаця ён і не думаў здавацца, сілы былі няроўныя і  птушка панесла яго ў дзюбе ў больш спакойнае месца. Хутчэй за ўсё не схавАць, як варона, а з'есці.

Гродна, 04-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары