Яшчэ ў нядзелю я здзіўляўся, што чорная бузіна (Sambucus nigra) сёлета неяк дзіўна спее - частка ягад ужо чорная, а ў той жа самай гронцы шмат яшчэ зялёных. І вось сёння ў абед убачыў, як над ягадамі завісаюць рудахвосткі-чарнушкі - няўжо ўжо ядуць?
І ўвечары не толькі ўбачыў, але і зняў першых сёлетніх едакоў бузіны. І зусім нечакана самым першым аказаўся ... палявы верабей (Passer montanus)! Ніколі раней я гэты від на ягадах бузіны не бачыў, а тут птушка адна за адной зрывала іх, высмактвала сок і мякаць , а скуркі ад ягад кідала:
Пазней 'падцягнуліся' і іншыя віды, але гэты малады верабей яўна адкрыў сезон.
Гродна, 17-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ