Дакументацыйныя здымкі і відэа
Тое, што палявыя вераб'і (Passer montanus) часам спажываюць ягады чорнай бузіны, я ўжо бачыў раней. Як раз трошкі больш, чым год таму, я назіраў за тым, як маладая птушка выціскала і выcмоктвала сок з ягад.
І вось сёлетні выпадак, але ў гэты раз сок з бузіны выціскала сабе ў рот дарослая птушка, якая толькі адна з чародкі ў 40 вераб'ёў зацікавілася гронкамі бузіны, усе іншыя паляцелі далей на кусты вярбы на беразе ракі:
З чым звязана падобная выбарчасць, якая пад час маіх назіранняў там за іншымі відамі не паўтарылася, не ведаю. Ну і яшчэ цікава, што ні рудахвосткі-чарнушкі, ні розныя віды лесак, так ягады не ядуць - яны праглынаюць іх цалкам. Магчыма, прычына ў рознай будове іх дзюбы?
Гродна, 03-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ