Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пераднавагоднія разборкі качак-крыжанак

Другі раз ў жыцці (прычым абодва разы ў мінулым ужо годзе) пашчасціла назіраць і зрабіць відэа разборак паміж двума парамі качкак-крыжанак ().

І хаця, канешне, найбольш актыўнымі былі качары-самцы, але, як бачна з відэа, магла атрымаць у галаву і самка):

https://youtu.be/T6JXIK8AG94

Наўрацці падобныя сутычкі адбыліся б у адсутнасць "сваіх" для качароў самак, бо менавіта перад імі трэба дэманстраваць сваю ўпартасць.

Затое час ад часу можна мець восеньскі і зімовы сэкс без наступстваў ну і ўпэўненасць, што вясной качаняты будуць мець і твае гены.

31-12-2020, вусце Гараднічанкі ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары