Вырашыў я сёння схадзіць на Гараднічанку "на зімародка". Нейкі час там не быў і змародкаў на Нёмане побач не чуў. Можа выляцела моладзь і перамясціліся некуды?
І вось прыкладна праз поўгадзіны чакання раздаўся знаёмы свіст і на кавалак бетона ў вусці рэчкі сеў зімародак (Alcedo atthis)!
Але сеў не вельмі добра для мяне - яго закрывала расліннасць з берага. Але не для таго я чакаў гэтага самца, каб не знайсці месца, дзе яго можна было б здымаць праз прасвет.
Аднак там ён прасядзеў нядоўга, пад вострым углом паляцеў і злавіў рыбку метрах ў 1,5-2 і стаў пералятаць і сядаць на розныя прысады навокал.
І такога задавальнення ад зхдымак птушак я даўно не атрымліваў!
Гродна, 28-09-2020 Другая частка ТУТ, трэцяя - ТУТ.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 28.09.2020 - 22:58
Клас! Цікава, што пасля…
Клас! Цікава, што пасля гэтай рыбкі ўжо не мог засяродзіцца на адной кропцы)
Harrier - 29.09.2020 - 01:37
In reply to Клас! Цікава, што пасля… by Apus
Дзякуй! Пэўна, што быў …
Дзякуй! Пэўна, што быў галодны, бо потым даволі хутка злавіў яшчэ 2 малькі, ці нешта празрыстае і малька.
Але пра гэта будзе ў наступных частках.