Першая частка ТУТ, другая - ТУТ
Калі малады зімародак (Alcedo atthis) пачаў пералятаць у вусці Гараднічанкі з прысады на прысаду, прыкладна за поўгадзіны ён зрабіў 5 ці 6 атак з іх і за гэты час злавіў 2 здабычы - адна нечая празрыстая лічынка , другой стала рыбка - абедве ён хутка з'еў.
Прычым другую здабычу ён злавіў пасля завісання над вадой на вышыні 3-4 метры і атакі пад вуглом - сама атака і рыбка на здымках ніжэй.
Перад тым, як паляцець уверх па плыні рэчкі, зімародак яшчэ сеў на невялікую маладую вярбу на беразе, але пасядзеў на ёй нядоўга.
28-09-2020, Гараднічанка ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ