Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Птушкі Мадаскара. Мадагаскарскі зімародак: Першая сустрэча

мадагаскарскі зімародак

Пасля таго, як стала зразумела, што адляцець на поўдзень Мадагаскара са сталічнага аэрапорта да абеду яўна не атрымаецца - рэйс да Тулеара то пераносілі, то адкладвалі на невядомы час, наш гід Салуфу даволі хутка прапанаваў нам замест чакання паназіраць за мясцовымі птушкамі ў Антананарыву. Прычым не абы дзе, а ў адмысловым для птушак месцы - парку Tsarasaotra. Што гэта за месца і каго мы там ўбачылі яшчэ за больш, чым 2 гадзіны знаходжання, будзе далей. тут жа я скажу, што увесь гэты час нам шанцавала на 'старыя' віды і лайферы, а самае нечаканае і яркае здарылася на прыканцы. 

Калі мы ўжо амаль вярнуліся да ўваходнай брамы, недзе знізу, са шматлікіх галін над вадой, яркай маланкай здалёк ад нас зляцеў мясцовы, мадагаскарскі зімародак (Corythornis vintsioides). Ніхто з нас не паспеў яго разгледзець і адна са спадарожніц папрасіла Салуфу ўключыць голас зімародка - можа ён адрэагуе і вернецца куды-небудзь бліжэй?

Так і атрымалася - ужо праз некалькі секунд невялікая, але яркая птушка села на паваленае дрэва метрах у 15 ад берага і як раз насупраць нас. 

Усе замерлі ў тых позах, у якіх былі і наступныя 5 хвілін працягваліся здымкі эндэміка Мадаскара і бліжэйшых да яго астравоў. 

Я сядзеў даволі блізка, але мне перашкаджала доўгая галіна дрэва паміж мной і зімародкам і каб бачыць - і здымаць - птушку, мне прыйшлося амаль прылегчы. І толькі з парывамі ветра я не мог нічога зрабіць і тады лісце закрывала яго на долі секунды, хутка зноў дэманструючы яркую прыгажосць:

Здалёк зімародак і памерам, і афарбоўкай быў вельмі падобны на наш від. Але чым бліжэй і даўжэй атрымлівалася разглядаць яго, тым менш падобным ён станавіўся і знаходзілася ўсё больш знешніх адрозненняў. Аднак на гэтым птушка вырашыла прыпыніць мае разважанні і адляцела:

Потым адбыліся і наступныя сустрэчы з мадаскарскім зімародкам. Але пра гэта будзе далей.

Tsarasaotra parc, Antananarivu, Madagascar, 14-11-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе

Каментары