Пасля таго, як стала зразумела, што адляцець на поўдзень Мадагаскара са сталічнага аэрапорта да абеду яўна не атрымаецца - рэйс да Тулеара то пераносілі, то адкладвалі на невядомы час, наш гід Сулуфу даволі хутка прапанаваў нам замест чакання паназіраць за мясцовымі птушкамі ў Антананарыву. Прычым не абы дзе, а ў адмысловым для птушак месцы - парку Tsarasaotra. Што гэта за месца і каго мы там ўбачылі яшчэ за больш, чым 2 гадзіны знаходжання, будзе далей. Тут жа я скажу, што увесь гэты час нам шанцавала на 'старыя' віды і лайферы, а самае нечаканае і яркае здарылася на прыканцы экскурсіі.
Калі мы ўжо амаль вярнуліся да ўваходнай брамы, недзе знізу, са шматлікіх галін над вадой, яркай маланкай здалёк ад нас зляцеў мясцовы, мадагаскарскі зімародак (Corythornis vintsioides). Ніхто з нас не паспеў яго разгледзець і адна са спадарожніц папрасіла Салуфу ўключыць голас зімародка - можа ён адрэагуе і вернецца куды-небудзь бліжэй?
Так і атрымалася - ужо праз некалькі секунд невялікая, але яркая птушка села на паваленае дрэва метрах у 15 ад берага і як раз насупраць нас.
Усе замерлі ў тых позах, у якіх былі і наступныя 5 хвілін працягваліся здымкі эндэміка Мадаскара і бліжэйшых да яго астравоў.
Я сядзеў даволі блізка, але мне перашкаджала доўгая галіна дрэва паміж мной і зімародкам і каб бачыць - і здымаць - птушку, мне прыйшлося амаль прылегчы. І толькі з парывамі ветра я не мог нічога зрабіць і тады лісце закрывала яго на долі секунды, хутка зноў дэманструючы яркую прыгажосць:
Здалёк зімародак і памерам, і афарбоўкай быў вельмі падобны на наш від. Але чым бліжэй і даўжэй атрымлівалася разглядаць яго, тым менш падобным ён станавіўся і знаходзілася ўсё больш знешніх адрозненняў. Аднак на гэтым птушка вырашыла прыпыніць мае разважанні і адляцела:
Потым адбыліся і наступныя сустрэчы з мадаскарскім зімародкам. Але пра гэта будзе далей.
Tsarasaotra parc, Antananarivu, Madagascar, 14-11-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг будзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 22.12.2024 - 17:34
Прыгажунчык! Імклівая плынь…
Прыгажунчык! Імклівая плынь там
Harrier - 22.12.2024 - 18:14
Дзякуй! Што ёсць - то ёсць.
Дзякуй! Што ёсць - то ёсць.
pva - 23.12.2024 - 10:02
Адразу і не падумаеш, што…
Адразу і не падумаеш, што гэта не беларускі зімародак. Ёсць адрозненні: няма белых крапінак на спіне і няма блакітнай палоскі ад падставы дзюбы да крыла. Чорная дзюба - як у нашага самца. Нечакана Вы ўбачылі і знялі мадагаскарскага зімародка – пашанцавала!
arktous - 23.12.2024 - 10:32
Отличный трофей, Дмитрий!
Отличный трофей, Дмитрий!
Harrier - 23.12.2024 - 12:13
Вялікі дзякуй за добрыя…
Вялікі дзякуй за добрыя словы!