Рытуалы для таго і ўзнікаюць, каб тыя, хто ў іх удзельнічае, хутчэй і лепш разумелі адно аднаго ці ўсіх удзельнікаў, эканомяць час і энергію для існавання і простых, і складаных узаемаадносін. Карацей, спрашчаюць узаемаадносіны.
Можна, канешне, паспрабаваць іх парушыць, каб атрымаць чаканае хутчэй і прасцей. Але так гэта не працуе і сведкай падобнага выпадку я і стаў.
Самка рачной крычкі (Sterna hirundo) - адпаведна з назвай - гучна і чаcта крычала пра тое, што яна галодная, седзячы на прытопленым ля берагу валуне. Калі спрашчаць, то сэнс гэтых паводзін у тым, каб самец пакарміў яе і тады атрымае магчымасць капуляцыі і перадачы сваіх генаў патомкам. І сапраўды, хутка прыляцеў самец. Але без рыбкі ці іншага пачастунку і проста заскочыў на спіну самцы!
Самка прыадкрыла крылы, каб той нахабнік не зваліўся з яе, але яўна не была гатова да капуляцыі і проста трывала ўсё гэта. Самец час ад часу махаў крыламі каб утрымацца, спрабаваў апусціць хвост каб наблізіць сваю клааку да клаакі самкі, але самка не адказвала ўзаемнасцю, хаця прынцыпова і не была супраць.
На прыканцы трэцяй хвіліны таго, што у большасці птушак займае секунды, самец стаў пастукваць самку дзюбай у патыліцу. І ў рэшце рэшт двойчы - як і мае быць - за секунды адбылася капуляцыя. Пасля чаго нядоўга пасядзеў побач з самкай і адляцеў.
Нёман у Гродна, 14-05-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.05.2022 - 10:48
Нагадвае мне такое стаўленне…
Нагадвае мне такое стаўленне, як бывае часам і ў людзей: без цырымоній, без кветак, падарунку .... і яшчэ - сто грам запатрабуюць. Вось і ў крачак такія "рыцары" сустракаюцца. Назіранне і фоткі цікавыя.
arktous - 17.05.2022 - 09:45
По-разному бывает. я…
По-разному бывает. я наблюдал как самец пытался скормить рыбку самке, а та упорно отказывалась. Наверное, всем сыта была.