З ягадамі чорнай бузіны ў рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) у апошнія дні пайшло хутчэй. Гэта бачна не толькі па некаторых пустых або амаль пустых гронках, але і па колькасці памёту прыемнага фіялетавага колеру пад агароджай недалёка ад кустоў.
Часта прылятаюць разам па 2 птушкі і выбіраюць зручнае месца, з'ядаюць за раз па 4-5-6 ягад і адлятаюць. Такія "налёты" адбываюцца ўжо пастаянна, прыкладна кожныя 5 хвілін. Ці гэта тыя самыя птушкі што былі тут папярэднім разам, ці іншыя - сказаць дакладна нельга. Але мне здаецца, што хутчэй за ўсё тыя самыя.
Адна з рудахвостак пераляцела з "нармальнай", села на пустую гронку і задумалася. Але яна бачыла тое, чаго не бачыў я. На гэтай гронцы засталася апошняя ягада, якая хавалася ад мяне за лістамі і птушка вырашыла з'есці менавіта яе, хаця навокал былі тысячы іншых. І з'ела!
14-09-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ