Хаця першых птушак, якія харчуюцца ягадамі чорнай бузіны (Sambucus nigra) я адзначыў у тыя ж тэрміны, што і ў мінулыя гады, але пасля гэтага колькі не назіраў за кустамі, іншных відаў, акрамя палявых вераб'ёў, на ніх не бачыў.
І вось аказалася, што хутчэй за ўсё менавіта вераб’і дапамаглі некаторым ягадам апасці на плітку і гэтым скарысталася рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros), якая і праглынула 2 ці 3 з іх. Справа ў тым, што часта рудахвосткам цяжка адарваць нават ужо спелыя ягады з гронкі. І таму яны не трацяць на іх свой час і энергію пакуль як мінімум удзень цёпла і навокал шмат розных насякомых, якіх яны і ловяць.
Гродна, 23-08-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ