Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і бузіна: Take your time

рудахвостка-чарнушка

Сёлета ізноў атрымаўся выдатны ўраджай чорнай бузіны. І я чакаў канца лета, калі ягады паспеюць, каб чарговы сезон здымаць на іх птушак. Аднак нешта пайшло не так. І хаця я ўжо ў сярэдзіне жніўня адзначыў першую рудахвостку-чарнушку і шэрую леску, якія ласаваліся чорнымі бліскучымі ягадамі, але гэта былі выпадковыя назіранні. Ягад яўна было не менш, чым у мінулыя гады, а вось птушак на іх не было.

Я ўжо пачаў сумнявацца, што ўбачу масавае птушынае паломніцтва на бузіне, ажно ў першыя дні верасня ўсё змянілася. пачаліся халодныя ночы і ранкі і сонечныя, але ўжо не такія цёплыя дні. І птушкі пачалі адна за адной, а часам і па двое-трое запар, прылятаць і адрываць ягады!

Асноўныя аматары бузіны, як і ў мінулыя гады, гэта рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros). Звычайна яны прылятаюць і сядаюць непасрэдна на гронкі аднекуль збоку. Адна, дзве адарваныя ягады праглынутыя і птушка або ляціць 'закусіць' іх 1-2 дробнымі насякомымі на ходніку  пад кустамі, або адлятае ў той бок, адкуль прыляцела.

Адарваць ягаду не так проста, як здаецца і не кожная 'паддаецца-здаецца' адразу. Таму, калі на плітцы ходніка замест мураша ці жучка рудахвостка знаходзіць ягаду бузіны, якую нехта ўпусціў, то такую халяву не варта прапускаць і ягада адпраўляецца ў рот)

Вельмі магчыма, што з пахаладаннем актыўнасць і колькасць даступных рудахвосткам насякомых зменшылася, а неабходнасць гіперфагіі (для назапашвання энергіі для міграцыі) павялічылася, таму ўсе яны раптам 'успомнілі' пра бузіну і пачалі яе спажываць. І хаця ягад бузіны там, дзе яны іх ядуць, яўна дзесяткі кілаграмаў, хутчэй за ўсё да адлёту птушкі паспеюць з'есці іх усе. Ці амаль усе. Як і ў мінулыя гады.

Гродна, 01 і 02.09.2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі