Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі: Моладзь дае сабе рады

Амаль штодня я назіраю за маладымі рудахвосткамі-чарнушкамі (Phoenicurus ochruros) з трох (суседніх?) вывадкаў. Дарослых даўно побач не бачна, а маладыя трымаюцца прыкладна гнездавых тэрыторый сваіх бацькоў і толькі ў выпадку небяспекі можна ўбачыць іх па-двое.

Гэта і зразумела - паляваць на насякомых і павукоў лепш па-асобку, а калі убачыш нешта небяспечнае, лепш паведаміць усім навокал і сачыць за небяспекай лепш у чатыры вокі, чым у двое.

Для паляванняў моладзь займае любыя зручныя прысады, адкуль можна бяспечна назіраць на наваколлем. А калі здабычу дакладна не бачна - з-за таго, што яна зялёная і хаваецца ў зялёнай расліннасці, або з-за яе зусім маленькага памеру, то можна або завісаць невысока над ёй - так, дарэчы, робяць і дарослыя рудахвосткі, або прыглядзецца зблізку на зямлі - гл. здымкі ніжэй.

07-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі