Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі - другі вывадак; коцікі побач - першы

Дакументацыйныя здымкі

Не зусім нечакана, але неяк рана па маіх чаканнях, рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros) стала карміць птушанят з другога вывадку. Шмат насякомых і іх лічынак яна збірае яўна для ўжо вялікіх птушанят, ды і робіць гэта параўнальна часта. 

Аднак карміць птушанят і шукаць для іх ежу ёй і іншым птушкам на тэрыторыі былога Гродзенскага бровара ім перешкаджае іншая самка - котка з двума кацянятамі. 

Яны ўжо падраслі і не заўважаць іх мясцовыя птушкі не могуць - гэта рэальная небяспека і для іх, і, асабліва, для іх птушанят. Яны сядаюць недзе побач і падаюць сігналы небяспекі для іншых.

Гродна, 13-07-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй. На апошнім здымку самец канаплянкі на даху. 

Цікава, што адно кацянё ўсё ж прыгнула ўніз за коткай, а другое не адважылася, мяукала-мяукала, але засталося зверху.