Дакументацыйныя здымкі
Не зусім нечакана, але неяк рана па маіх чаканнях, рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros) стала карміць птушанят з другога вывадку. Шмат насякомых і іх лічынак яна збірае яўна для ўжо вялікіх птушанят, ды і робіць гэта параўнальна часта.
Аднак карміць птушанят і шукаць для іх ежу ёй і іншым птушкам на тэрыторыі былога Гродзенскага бровара ім перешкаджае іншая самка - котка з двума кацянятамі.
Яны ўжо падраслі і не заўважаць іх мясцовыя птушкі не могуць - гэта рэальная небяспека і для іх, і, асабліва, для іх птушанят. Яны сядаюць недзе побач і падаюць сігналы небяспекі для іншых.
Гродна, 13-07-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 16.07.2020 - 01:42
Апошняе фота вельмі прыгожае…
Апошняе фота вельмі прыгожае, мо праз кампазіцыю?.. Птушка ў левым ніжнім куце - таксама рудахвостка?
Harrier - 16.07.2020 - 09:58
In reply to Апошняе фота вельмі прыгожае… by Lighty
Дзякуй. На апошнім здымку…
Дзякуй. На апошнім здымку самец канаплянкі на даху.
Цікава, што адно кацянё ўсё ж прыгнула ўніз за коткай, а другое не адважылася, мяукала-мяукала, але засталося зверху.