Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самотны гіль

гіль

Дакументацыйныя здымкі

Я стаяў на занядбанай вуліцы каля вялікай калужыны, якую не змог засыпаць нават грэйдэр, які раўняў тут паверхню каля тыдня таму.  У садах з абодвух бакоў нічога не адбывалася, пакуль я не пачуў даволі блізка знаёмы голас з пытаннем і адказам на яго: "Гіль? Гіль". І сапраўды, гэта быў ён - яркі самец гіля (Pyrrhula pyrrhula)!

Птушка села спачатку на верхнія галінкі куста за калужынай, з'ела там нейкае дробнае насенне з рэштак сухой 'ліаны'. якая дзе-нідзе яшчэ звісала 'змейкамі', а потым стала спускацца ўнутр куста. Ніякіх ягад ці іншага насення там не было і я здзівіўся таму, што, па-першае гіль быў сам - звычайна яны трымаюцца парамі або невялікімі групамі. А па другое, што ён абраў у пошуках ежы такое месца.

З майго боку калужыны, метрах у 6 ад птушкі, дзяўчынка з ранцам за спіной прайшла ў школу і гіль спалохаўся яе і адляцеў. Але не надоўга і калі вярнуўся, спачатку зноў сеў у той самы куст. А хутка стала зразумела галоўная мэта яго прылёту сюды - ён зляцеў на край калужыны, прымераўся і тройчы папіў з яе. А потым адляцеў, але ўжо далёка, у стары сад.

Гродна, 20-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі