Пасля таго, як амаль увесь тыдзень некалькі гілёў (Pyrrhula pyrrhula) аб'ядалі насенне на невысокім пенсільванскім ясені, пра гэта больш ТУТ і ТУТ, прыйшоў час спускацца ніжэй, на снег пад дрэвам і правяраць тое насенне, якое або ўжо з'едзенае, або яшчэ не, густым і шырокім покрывам ляжала пад ім.
Зразумела, што на снезе птушкі лепш заўважальныя, больш прыцягваюць да сябе ўвагу патэнцыйных драпежнікаў і іх там лягчэй злавіць. Але калі стаіць пытанне выжывання з-за недахопу ежы, выбару асаблівага няма і птушкі спачатку па адной, а потым у групкамі, сядаюць на снег і правяраюць што на ім яшчэ не з'елі.
Гродна, 06-02-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Iouri - 20.02.2021 - 12:44
Замечательные портреты есть!…
Замечательные портреты есть! Похоже очень близко подпустили.
Harrier - 20.02.2021 - 18:39
In reply to Замечательные портреты есть!… by Iouri
Дзякуй! Ёсць моманты - часам…
Дзякуй! Ёсць моманты - часам яны доўжацца секунды, а часам паўгадзіны, калі здымаеш і гэта прыносіць вялікае задавальненне, бо акрамя фотак, назіраеш за жыццём птушак непасрэдна перад сабой іх ніяк не турбуючы.
Гэтых гілёў здымаў прыкладна з 15-12 метраў, паціхоньку, метраў з 25, падыходзячы да іх.
arktous - 21.02.2021 - 10:45
Очень понравились снимки…
Очень понравились снимки общего плана на снегу, портреты снегирей тоже интересные. А что за "оливковая ветвь" украшает голову снегиря?
Harrier - 21.02.2021 - 11:13
In reply to Очень понравились снимки… by arktous
Дзякуй! Не ведаю - нешта…
Дзякуй! Не ведаю - нешта недзе прыліпла. Яму гэта не перашкаджала - так і еў з гэтым нечым на галаве)
А можа і часу было шкада счышчаць - вакол яго ўсе елі і для яго гэта было прыярытэтам таксама.