Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шчыгелы і казлабароды: галодных мала?

чорнагаловы шчыгел

Штогод я чакаю канца вясны і пачатак лета. У гэты час адквітае большасць казлабародаў (Tragopogon spp.) на беразе ракі, спачатку прыгожыя жоўтыя кветкі збіраюцца ў пучок, а потым раскрываюцца зноў, але ўжо як вялікі і пушысты дзьмухавец. Даволі хутка пра гэтую падзею даведваюцца і 'з задавальненнем' выкарыстоўваюць чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) - той, хто любіць насенне дзьмухаўца, павінен любіць парашуцікі казлабароду ў некалькі разоў больш нават проста з-за іх большых памераў)

Але сёлета казлабародаў шмат, а шчыгелаў на іх я бачыў толькі двойчы, прычым абодва разы прыляталі есці насенне напэўна пары птушак. Можа яшчэ ўсё наперадзе, хаця многія парашуцікі ўжо адляцелі - рассяляюцца.

Гродна, 11-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі