Працяг. Пачатак ТУТ
Увесь дзень да вечара чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), якія прыляцелі ў горад і на беразе ракі елі насенне казлабародаў (Tragopogon), стараліся не падпускаць мяне блізка. Як гэта звычайна ў іх бывае з любым насеннем, калі яны лічаць, што яшчэ не варта адлятаць зусім, а лепш пачакаць што чалавек прайдзе і вярнуцца да ежы, птушкі стараюцца перачакаць недзе недалёка на дрэве ці хмызняку. Аднак у той дзень усе шчыгелы адляталі або недзе далёка на нашым беразе, або нават пераляталі на супрацьлеглы.
І мне вельмі пашанцавала, калі ўвечары ўсё змянілася. Адна з пар аказалася настолькі галоднай, што не адлятала далёка нават калі побач з імі праходзілі людзі на пляж і с пляжа. І хaця на тыя самыя казлабароды шчыгелы не вярталіся, аднак хутка, у некалькіх метрах ад папярэдніх, знаходзілі іншыя і елі, елі, елі іх насенне...
Хаця казлабароды значна вышэйшыя за дзьмухаўцы і маюць больш моцную сцябліну, часам есці непасрэдна седзячы на іх, нязручна. Так атрымалася з раслінамі, якія выраслі каля сцежкі - шчыгелы прыгнулі іх да зямлі і ўжо так, прыціскаючы нагой да бардзюра, пачалі трушчыць:
Гродна, 01-03.06.2024
Працяг будзе.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ