Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы і старае насенне чартапалоха

Хаця знешне свежае і старае насенне чартапалоха выглядае як неба і зямля, аказваецца, што чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) любяць яго ніяк не менш.  Я і раней заўважаў іх на тых чартапалохаха, якія даўно адквітнелі, але птушкі заўважалі мяне і ўзляталі са сваім звычайным вясёлым шчабятаннем раней, чым я заўважаў іх. І вось пашанцавала: шчыгелы ўзляцелі наперадзе, але і селі некалькі метраў далей. Тут ужо грэх было іх не паздымаць, тым больш верхнія часткі насення разляталіся ад іх парашуцікамі:

Бераг Нёмана ў Гродна, 18-08-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары