Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля і рыбка

Калі я ўжо вяртаўся з ранішняй прагулкі з нашым сабакам і праходзіў каля гарадзкога пляжа, то пачуў рэзкі і гартанны крык шэрай чаплі (Ardea cinerea).

Знайсці яе ў прыбярэжнай расліннасці з краю пляжа было ўжо нецяжка. Я падыйшоў крыху бліжэй і стаў чакаць - як хутка яна зловіць рыбу? Але для спраўнага рыбака гэта было ўжо толькі справай часу. Чапля падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй да адкрытай вады і нават качкі-крыжанкі побач не маглі адцягнуць яе ўвагу.

Адзін брасок у ваду і вось - рыбка ў дзюбе!

https://youtu.be/l2sUlJilvWM

Ці то больш спадзеваў на наступную не засталося, ці то чапля вырашыла ўсё ж выбірацца з зарасцяў на ўсялякі выпадак, але яна хутка пераляцела на супрацьлеглы бераг.

Нёман у Гродна, 18-01-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары